«Адфрэндзіць» — слова году па вэрсіі Оксфардзкага слоўніка

Слова «Unfriend» альбо «адфрэндзіць» стала словам году ў ЗША па вэрсіі выдавецтва Oxford University Press. «Адфрэндзіць» было выбранае лінгвістамі сярод іншых слоў-фіналістаў, якія збольшага зьвязаныя зь Сецівам.

«Адфрэндзіць» (яшчэ кажуць «раcфрэндзіць») — значыць выдаліць кагосьці са сьпісу сяброў у сацыяльнай сетцы. Рэдактары слоўніка не забыліся прывесьці прыклад правільнага ўжываньня слова-2009:

«Я вырашыла адфрэндзіць маю аднапакаёўку з Фэйсбук пасьля таго, як мы пасварыліся».

 

Рэдактары Oxford University Press штогод цешаць сябе выбарам слова году (некаторыя лінгвістычныя асацыяцыі выбіраюць нават слова дэкады). А для гэтага ствараюць сьпіс прэтэндэнтаў сярод новых паняцьцяў, якія найбольш імкліва ўвайшлі ў лексыкон.

Сярод прэтэндэнтаў гэтага году былі такія словы, як «нэтбук» (маленькі ноўтбук, звычайна пазбаўлены некаторай часткі функцыяналу) , «хэштэг»  (тэрмін з Twitter). Дарэчы, слова «Twitter» і яго шматлікія вытворныя («twitt», «retweet», «tweetup») толькі ў гэтым годзе занесьлі ў слоўнік.

Раней тытул слова году па вэрсіі Oxford University Press атрымлівалі «гугліць» (2005) і «блог» (2006).

Цікава, што іншыя слоўнікавыя выдавецтвы таксама займаюцца выбарам галоўных словаў году, але рыйтынгі іх звычайна адрозьніваюцца. Напрылад, па вэрсіі Webster’s New World галоўным у 2007 было слова «расшарыць».

У слоўніку новых слоў беларускай мовы, які выйшаў у пачатку 2009, ні «адфрэндзіць», ні «расшарыць» пакуль ня трапілі. Затое ёсьць словы «сеціва», «юзер» і «блог». Трапіў туды і «вэб», прызнаны ў ЗША галоўным словам дзевяностых. Гледзячы па слоўніку, у апошнія гады ў беларускую мову прыйшло нямала словаў зь інфарматыкі, што адпавядае сусьветным тэндэнцыям.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0612 seconds.