Латвійскія бляндынкі ўздымуць настрой у крызыс
500 бляндынак выйдуць на вуліцы Рыгі і падымуць настрой дэпрэсіўным латышам.
Асацыяцыя латвійскіх бляндынак заявіла пра намер падняць настрой нацыі ва ўмовах эканамічнага крызысу. Бляндынкі ўжо рыхтуюць у Рызе адмысловы парад, а таксама баль, на якім абяруць лепшую
Тыдзень бляндынак у Баўгарыі. Фота Fashion Lifestyle Magazine
Па словах кіраўніцы асацыяцыі Марыкі Гідэрэ, у заплянаваных на выходныя мерапрыемствах, сярод якіх чакаецца канцэрт, паказ мод і «гольф бляндынак», будуць удзельнічаць, як чакаецца, 500 бляндынак.
«Людзі знаходзяцца ў дэпрэсіі, ім бракуе пазытыўных эмоцый», — распавяла яна BBC.
Латвія, насельніцтва якой складае 2,3 мільёна чалавек, перажывае адзін з самых сур’ёзных эканамічных спадаў сярод краін Эўразьвязу.
У краіне расьце ўзровень беспрацоўя, а служачым дзяржаўных кампаній зьмяншаюць зарплату.
«Эканамічная сытуацыя такая, што грамадзтву патрэбныя такія мерапрыемствы, — паведаміла Гідэрэ агенцтву Франс прэс. — А гэта — нешта вельмі пазытыўнае і забаўляльнае. І мы ведаем, што бляндынкі весялей».
Нядзельны парад бляндынак пройдзе пад дэвізам «Зробім сьвет сьвятлей». Гідэрэ заявіла агенцтву РІА «Новости», што ў парадзе, у прыватнасьці, прыме ўдзел аркестар бляндынак. Таксама яна заклікала ўсіх бляндынак захапіць з сабой хатніх жывёлаў.
Пасьля параду будуць арганізаваны баль, а таксама конкурсы на званьне лепшых сьветлавалосых адвакатаў, журналістаў і прадстаўнікоў іншых прафэсій.