Новыя «антыкрызысныя» малітвы і эканамічная кансультацыя ад англіканскай царквы
Крызыс не пакінуў абыякавымі нават слугаў божых. Цяпер яны актыўна ўключыліся ў кампанію па змаганьні з сусьветнай рэцэсіяй шляхам арганізацыі бясплатных фінансавых і юрыдычных кансультацый.
У Вялікабрытаніі цэрквы, мячэці і сынагогі не пакінуць вернікаў
Цяпер спэцыяльныя кансультанты ў цэрквах даюць парады вернікам, якія ўзялі крэдыт або страцілі працу падчас крызысу. У некаторых выпадках па просьбе верніка прадстаўнікі дабрачынных арганізацый могуць нават правесьці перамовы з крэдыторамі для таго, каб урэгуляваць свае абавязкі.
У арганізацыі «Хрысьціяне супраць беднасьці» (Christians Against Poverty) упэўненыя, што іх кансультацыі выратуюць людзей, як мінімум, ад крызысных праблем. Гэта ўпэўненасьць падмацоўваецца лічбамі росту зваротаў за парадамі да кансультацый, якія ўжо створаныя ў 102 цэрквах Вялікабрытаніі.
Прадстаўнік «Хрысьціяне супраць беднасьці» паведаміў, што за апошні час фіксуецца 3500 новых заявак на кансультацыю ў дзень.
Англіканская царква прынялася за змаганьне з крызысам яшчэ ў студзені. Тады былі напісаныя дзьве новыя малітвы: для тых, хто ўжо звольнены