Ляпіс Трубяцкой: «Мы ня вольныя танцуючыя аўтобусы, а прывязаныя да рэйкаў тралейбусы й трамваі»

Доўгачаканы сольны канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў менскім Палацы Спорту 9 траўня стаў сапраўднай падзеяй. Музыкі адыгралі нашумелую праграму «Капітал» і прэзэнтавалі некалькі новых песень. Сяргей Міхалок весяліў узьнёслымі вершамі і выказваўся па гарачых тэмах. За некалькі дзён пасьля канцэрту расшыфроўка Міхалком АЭС як «анальна-экалягічны сарцір» стала народнай.

­

Ляпіс Трубяцкой 

Танцпляц быў запоўнены цалкам, а бліжэй да сцэны было зусім жорстка. Актыўнасьць людзей можна патлумачыць — гурт ня ладзіў сольнікаў у Беларусі ўжо некалькі год. Але ўсё ж было ня так брутальна як вакол Палацу Спорту, дзе ў гэты час заканчвалася афіцыйнае сьвяткаваньне Дня Перамогі.

Першых песень «Золотая антилопа» і «Капитал» ужо хапіла, каб заля літаральна «стаяла на вушах». Міхалок узьнёсла, а часам дзёрзка, чытаў рыфмоўкі і кранаў самыя актуальныя тэмы:

«Я слышал, что энергетические вампиры, которым просто не хватает энергии, хотят построить у нас анально-экологический сортир — сокращённо АЭС. Нас, конечно, никто не спрашивает, но если что, мы с ребятами — против! Есть прекрасные дешевые батарейки и другие альтернативные источники энергии. Сделаем второй Вьетнам — все на велосипеды!»

На трыбунах Палацу Спорту было паспакайней, але доўга мы там не затрымаліся і зноўку праціснуліся на танцляц. А Міхалка нешта натхніла выказацца і на тэму сэксуальных меншасьцяў: «Многие подозревают наш коллектив в гомофобии, а что ещё хуже — в ксенофобии. Прикусите свои язычки! Мы любим всех!» На што хлопцы з натоўпу нізкім басам закрычалі ў адказ: «І мы тебя любим!»

Ляпіс Трубяцкой 

Актыўна размаўляў і другі вакаліст — Павал Булатнікаў, які павітаў прысутных па-беларуску: «Прывітаньне, Радзіма!» Міхалок жа, які апошнім часам дэманструе недзіцячыя пазнаньні ў гісторыі, мовах, ідэалёгіях, выгукнуў на латыні — «Viva Belarusia!». Была песьня й па-ангельску — ангельскамоўны трыб’ют ляпісаў на трэк амэрыканскага гурта Ramones «I Wanna Be Your Boyfriend».

Абяцаная напярэдадні палова новага альбому ў праграму ўсё ж не зьмясьцілася, але некалькі песень прагучала. Залік можна паставіць нават за адну толькі прэзэнтацыю новай беларускамоўнай песні «Зорачкі».

«Нездоровая тенденция — демонстрировать роды на всеобщее обозрение. Беременный вздутый пупок, пардон за подробности, не очень эстетическую вульву с первенцем, который как пельмень пытается выбраться наружу, не зная, что в этом мире его ждут капканы и различные неприятности. Как птенцы из гнезда, выпадают в лапы различных хищных субстанций — норок и соболей, рождённые дети звёзд. Это была не программа здоровье, друзья, а преамбула к нашему новорождённому ребёнку, к этому дитяти творческих мук», — прэзэнтоўваў новую песьню Міхалок. — «И вот эта песня не прошла на конкурс детского Евровидения!» — паскардзіўся музыка адразу пасьля выкананьня:)

Агульны стан эўфарыі дапоўнілі бела-аранжавыя балёнікі, якія сыпанулі на галовы гледачам.

«В этот праздничный день не будем отходить от регламента, утверждённого народными ангелами из горисполкома. Мы, друзья, не свободные вольно танцующие автобусы, мы привязанные к рельсам троллейбусы и трамваи!» — разьвітваецца «Ляпіс Трубяцкой» і сьпявае «всё, ребята, харэ — отработали лавэ».

Канцэрт атрымаўся сапраўднай падзеяй. Поўная заля, на разагрэве — расейскі гурт «Кирпичи» (дарэчы, у якогасьці яшчэ беларускага гурта быў замежны, вядомы ў нас, гурт на разагрэве?) Праўда, прыхільнікі, якія пасьпелі пабачыць відэа з канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» у расейскім клюбе «Точка», якое зараз распаўсюджваецца на dvd, шкадавалі, што праграма цалкам паўтараецца — і песьні і зьвязкі паміж імі. Але сьвята атрымалася.

Зараз ляпісы актыўна пішуць новы альбом у Кіеве і ставяцца да яго скрайне сур’ёзна. Сяргей Міхалок тлумачыў, што лічыць «Капітал» не чарговым альбомам гурта, а першым: «З гэтым дыскам дэбютаваў абсалютна новы гурт і таму да наступнага альбому будзе зусім іншы ўзровень увагі і патрабаваньняў». Чакаем новых шэдэўраў і правакацыяў! Як адзначыў на канцэрце 9 траўня Міхалок:

«Мы — артисты важные, мы — артисты VIP'ы. Как дубы отважные, но нежные, как липы».

Ляпіс Трубяцкой

Аўтар фота Юра Сідун

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.