«Ляпісы» рыхтуюць другі альбом. Першым быў «Капітал»

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» пачаў працу над новым альбомам. Пачуць адразу некалькі песень з будучай плыты можна будзе на вялікім сольным канцэрце 9 траўня, які «Ляпісы» зграюць з удзелам гурта «Кирпичи» у Палацы Спорту.­

 

Да будучага альбому музыкі ставяцца скрайне сур’ёзна:

«Для сябе я лічу, што „Капітал“ — не сёмы ці восьмы альбом гурта „Ляпіс Трубяцкой“, а самы першы», — тлумачыць Сяргей Міхалок. — «На мой погляд, з гэтым дыскам дэбютаваў абсалютна новы гурт і таму да наступнага альбому будзе зусім іншы ўзровень увагі і патрабаваньняў».

Да новага дыску ўжо напісаныя некалькі песьняў. Адна зь іх, «Маніфэст», гучала некалькі разоў на канцэртах і імкліва распаўсюджваецца па Сеціве дзякуючы аматарскім здымкам прыхільнікаў. Большасьць з тых, хто чуў, ставіць яе ў адзін шэраг з «Капіталам». Гэтая і некалькі іншых новых песень абавязкова прагучаць на канцэрце ў Менску 9 траўня.

Паводле прэсавай службы гурта

00:52, 08/04/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0606 seconds.