23 сакавіка — вялікі сольны канцэрт «Крамы»

Нарэшце прыхільнікі легенды беларускага року дачакаліся сольніку «Крамы». Сустрэча адбудзецца ў нядзелю ў «Гудвіне». Пра вялікі канцэрт у невялікім клюбе распавёў Generation.by адміністратар «Крамы» Павал Кашырын.

«Гэта будзе першы пасьля лістападаўскіх сустрэч канцэрт. І ён вельмі патрэбны «Краме». Цягам дзьвюх гадзін можна будзе пачуць ня толькі песьні з новага альбому «Усё жыцьцё — дзіўны сон» ды старыя кампазыцыі — у госьці завітае добры сябар гурта Мікалай Аруцюнаў, каб выканаць дзьве песьні на беларускай мове. Таксама Мікалай Аруцюнаў ды музыкі «Крамы» — а разам яны «Варвары блюзу» будуць рыхтавацца да 40-годзьдзя першага ў Беларусі біт-фэсту, што будзе адзначацца 11 красавіка».

Дарэчы, Мікалай Аруцюнаў выйдзе на адну сцэну з «Крамаю» ня першы раз — ён ужо браў удзел у прэзэнтацыі альбому «Усё жыцьцё — дзіўны сон» 25 верасьня і ўдзельнічаў у запісе альбому.

  • 23 сакавіка а 19:00
  • клюб Гудвін
  • Тэлефон для даведак: (029) 671-58-65
­
SlaDa 18:25, 18/03/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.