Доўгая дарога да «Белай вады» ад гурта «Крама»

Крама
Фота ultra-music.com

Над новым альбомам гурт працаваў 20 год. Па ўсім відаць, што «Крама» наогул не любіць спешкі. Лірыка гурта усё болей звязаная з напрамкамі і дарогамі, але «Крама» на сваім шляху ставіць якасць на першая месца і ў жывых выступах і ў запісах.

Канцэртная прэзентацыя альбому «Белая вада» пройдзе 28 лістапада ў Палацы культуры Чыгуначнікаў (вул. Чкалава, 7), а ў продажы ён з'явіцца бліжэйшымі днямі. Дыск з новым альбомам гурта выдала «БМА-group». Доўгачаканы альбом «Крамы», як распавядае кіраўнік лэйбла Віталь Супрановіч, стане апошнім тыражным CD, выдадзеным славутай «Беларускай музычнай альтэрнатывай». Новыя тэхналогіі і інтэрнэт-распаўсюд музыкі змянялі і беларускі музычны бізнэс.

Пяць песень з новага альбому «Крамы» афіцыйна даступныя для вольнага праслухоўвання ў Сеціве на сайце «Еўрарадыё».

У падтрымку новага альбома таксама гурт яшчэ летам прэзентаваў публіцы кліп на песню «Дзяўчынка».

У дыск «Белая вада» ўвайшлі 10 трэкаў, усе яны, па словах Ігара Варашкевіча, былі створаныя даўно. Непасрэдна запіс матэрыялу і праца над ім вялася цягам пяці гадоў у некалькі этапаў і з перапынкамі. Але ў альбоме «Крамы» 2014 году арганічна сябе пачувае песня «Твой накірунак», якая была створаная яшчэ ў 1995-м.

Гурт «Крама» істотна пасталеў з 90-х, калі здабыў першую хвалю сваёй папулярнасці. Але, не гледзячы на непростыя палітычныя ўмовы, сталасць музыкаў за дзесяцігоддзі не перарасла ў музычную стомленасць і пустэчу. Шыкоўны музычны акцэнт і адвечныя тэмы ў тэкстах шыраць патэнцыял «Крамы» да невычарпальнага.


Ягор Качын 18:00, 19.11.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0499 seconds.