Сапраўднае каханьне «beZ bileta» у Інтэрнэце

З 12 сакавіка на сайце гурта bezbileta.net можна спампаваць інтэрнэт-сынгал «Настоящая любовь (аватары)». Апроч новай вэрсіі кампазыцыі, ён уключае ў сябе папулярны аднайменны відэакліп, а таксама рэмікс, зроблены Атмараві. А 15 сакавіка распачынаецца тур гурта па гарадох Беларусі.­

 

«Апошняя вэрсія песьні „Настоящая любовь“ выйшла да такой ступені паўнавартаснай і прыгожай, што проста нельга было не надаць ёй адмысловай увагі. Я думаю, гэта адна з кампазыцый, якія максымальна адлюстроўваюць сутнасьць beZ bileta», — лічыць лідэр beZ bileta Віталік Артыст. — «Мне распавядалі аб фактах скрайняй зацікаўленасьці людзей нашым калектывам менавіта пасьля праслухоўваньня „Настоящей любові“ у новай вэрсіі. Ёсьць яшчэ меркаваньне, што гэтая песьня неяк асабліва дзейнічае ў пытаннях пахіснутых прыватных адносін. Ня ведаю, ці гэта так, але я быў бы вельмі рады. Але скажу дакладна — сэрца ў яеёсьць».

15 сакавіка канцэртам у Берасьці распачнецца тур beZ bileta па Беларусі, які характэрны тым, што ў яго рамках гурт прэзэнтуе адразу тры рэлізы: альбом «Кино», складанку «Настоящая любовь» (што выйшла напярэдадні вясны), а таксама DVD «Про самое негрустное на свете»

Ужо пацьверджаныя выступы beZ bileta у Гомелі 22 сакавіка і ў Віцебску 11 красавіка. Графік тура будзе папаўняцца новымі гарадамі і датамі.

Па інфармацыі прэсавай службы гурта

02:12, 13/03/2008 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.005 seconds.