«Пароль у лета»: 17 сакавіка канцэрт Rahis

Адным гуканьнем вясны тут справу, здаецца, й ня вырашыш. Цёплыя дзянькі ў мінулыя выходныя выцягнулі нас на разьведку боем на Менскае мора. З убачанага і адчутага можна сказаць адно — лета ня хутка. Але будзем больш дзёрзкімі. 17 сакавіка ў Graffiti Rahis ладзіць канцэрт «Пароль у лета».

Сонечнае надвор’е ў мінулую суботу, здавалася, не пакідала і сумневу, што вясна непазьбежная і яна ўжо тут. Прага да прыгодаў натхніла паехаць з сябрамі на Менскае мора і адчыніць цёплы сэзон. Вядомае і ўжо нават роднае пасьля штогадовых выездаў мора шакавала. Прыгажосьць, сонечнасьць і… глыбы лёду.





Дзяніс Філіпенка і Зьміцер Язьвінскі на веснавым Менскім моры.
Увесь фотарэпартаж у форуме Community Generation.bY.

Рэабілітоўваліся ад заварожваючага пэйзажу а-ля «ледніковы пэрыяд» гарачай кавай з тэрмасу, шашлыком і ўзгадкамі пра лета. Па вяртаньні ў Менск набліжэньне гарачага сэзону падбадзёрвала вечаровая рэпэтыцыя Rahis і прагляд яркіх летніх фотаздымкаў. 

Але хопіць прэлюдыі. «Пароль у лета» намацаны. Трапіць у сонечны сэзон можна будзе 17 сакавіка на канцэрце Rahis. А для гарантаванай тэлепартацыі ёсьць прапанова гледачам/слухачам прыносіць з сабой фота з бесклапотных летніх прыгодаў.

17 сакавіка будзе горача! У Graffiti у 19:30.

  • Rahis
  • 17 сакавіка, 19:30
  • Graffiti (зав. Калініна, 16)
  • Тэл. для даведак і замовы месцаў: 69 88 277 (Velcom), 77 88 277 (МТС)
    Варта ўзгадаць папярэдні канцэрт Rahis у гэтым жа месцы, каб зразумець, што з замовай месцаў лепей пасьпяшацца.


Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0616 seconds.