Нямецкім словам года стала «кліматычная катастрофа»

Слова года ў Нямеччыне абіраюць не па часьціні ўжытку, а па яго значнасьці і рэзанансе ў грамадзтве, актуальнасьці ў адпаведным годзе. Слова Klimakatastrophe апярэдзіла ў сьпісе 2007 года моўныя зьявы, зьвязаныя зь вядомым белым медзьведзянём Кнутам і гісторыяй вакол забароны паленьня ў грамадзкіх месцах.

­

Слова года ў Нямеччыне абіраецца з 1972 года кампэтэнтным журы з навукоўцаў і сябраў Таварыства нямецкай мовы.

Прычынай для ўвагі да ўсіх гэтых словаў сталі тэмы ў вобласьці экалёгіі, ва ­ўнутрыпалітычнай, сацыяльнай і эўразьвязаўскай палітыцы, у спорце і Інтэрнэт-тэхналёгіях.

Так, на думку супрацоўнікаў Таварыства нямецкай мовы выраз «кліматычная катастрофа» (Klimakatastrophe) адлюстроўвае пагрозьлівыя зьмены ў клімаце, «Прэмія дома» ці «Прэмія ачага» (Herdprämie) нагадвае пра доўгую ўнутрыпалітычную дыскусію пра зьмены сыстэмы дзіцячых садкоў з абмеркаваньнем памераў грашовай дапамогі для бацькоў, якія гадуюць сваіх дзетак і не працуюць. А тэрмін Second Life, у першую чаргу, зьвязаны з новымі магчымасьцямі Інтэрнэта у віртуальным жыцьці «пражываць другое жыцьцё».

Дарэчы, у гэтым годзе ў Амэрыцы па меркаваньні выдавецтва Merriam-Webster лічыцца слова «w00t» — выражэньне радасьці, якім карыстаюцца геймеры. Таксама згодна дасьледваньню словаў і фразаў, якія выкарыстоўваюцца ў мэдыях і Сеціве, Global Language Monitor лідарамі году назваў слова «Hybrid» (гібрыд) і фразу «Climate change» (кліматычныя зьмены).

Сьпіс 10 самых важных словаў 2007 года ў Нямеччыне:

  • Klimakatastrophe
  • Herdprämie
  • Raucherkneipe
  • arm durch Arbeit
  • Dopingbeichte
  • Lustreisen
  • Second Life
  • Bundestrojaner
  • spritdurstig
  • Alles wird Knut

У 2006 годзе нагоду для абраньня Cлова года стварыў Кубак сьвету па футболе, што праходзіў у Нямеччыне. Пераможцам стала слова Fanmeile. Fanmeile як «фанатавая міля» — так назвалі месцы, дзе падчас Кубка зьбіраліся сотні тысячаў фанатаў з усяго сьвету.

У сваю чаргу адной з важных падзеяў 2005 года было абраньня на пост Бундэстканцлера Ангелы Мэркель. Упершыню слова для абазначэньня пасады Бундэсканцлер, якую раней займалі толькі мужчыны, займела свой жаночы адпаведнік — Бундэсканцлерын. «Словам года 2005» было названа пасадай Bundeskanzlerin.

­­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0623 seconds.