Амэрыканцы абралі слова году: w00t!

Словам году, па меркаваньні выдавецтва вядучага ў Амэрыцы слоўніка Merriam-Webster, стала выражэньне радасьці «w00t» («we owned other team» — «мы зрабілі іншую каманду!») , якім карыстаюцца геймеры. Такі вынік характарызуе тэндэнцыю выкарыстоўваць лічбы заместа літараў.

 

Гэты выклічнік адлюстроўвае накірунак разьвіцьця амэрыканскай мовы, распачаты новай генерацыяй, што вырасла на відэа гульнях і смс.

Сказаць «w00t» можна пасьля крутой перамогі — альбо ўвогуле без нагоды.

 

Наведвальнікам сайту Merriam-Webster было прапанаваным прагаласаваць за адно з 20 словаў і фразаў, абраных з самых папулярных запытаў на сайце.

Прамовіць «w00t» мог бы і дзеяслоў «to facebook» (дадаваць сяброў або шукаць людзей у фэйсбуку), але гэтае слова лідэрам ня стала — другое месца.

Тое, што менавіта «w00t» было абраным «Словам 2007» сьведчыць аб узмацненьні тэндэнцыі выкарыстоўваць лічбы для перадачы літараў: 0 для О, 3 для Е, 7 для Т, 4 для А. Выкарыстаньне лічбаў у словах ужо назвалі ізатэрычнай кампутаровай мовай хакераў, што называецца «l33t speak» — мова абраныхleet» адпавядае «elite»).

 

У той час як «w00t» актыўна выкарыстоўваецца на цішотках, кубачках і да т.п., існуе іншая вэрсыя «Слова году». Згодна дасьледваньню словаў і фразаў, якія выкарыстоўваюцца ў мэдыях і Сеціве, Global Language Monitor лідарамі году назваў слова «Hybrid» (гібрыд) і фразу «Climate change» (кліматычныя зьмены).

Таксама прэзыдэнт Global Language Monitor Пол Паяк адзначыў, што ангельская мова з кожным годам становіцца больш і больш глябалізаванай — сярод прэтэндэнтаў на лідэрства былі словы зь Індыі, Сынгапура, Кітая і Аўстраліі.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3289 seconds.