Moby бясплатна аддае свае песьні незалежнаму кіно

Яшчэ адным артыстам, які пажадаў раздаваць свае кампазыцыі бясплатна, стаў Moby. Праўда, ён вырашыў адабраць аўдыторыю, якая іх атрымае. Зараз некалькі дзесяткаў песень Moby прапануюцца стваральнікам незалежнага кіно.

На сайце mobygratis.com шматгранны Moby, асабліва вядомы па альбоме «Play», прапануе свае кампазыцыі стваральнікам інды-кіно, некамэрцыйнага відэа, студэнтам і ўсім, каму музыка патрэбная для ўласных незалежных праектах.

У выпадку, калі фільм патрапіць у пракат, Moby не адмовіцца ад невялікага ганарару. Дый тое — аддасі яго на дабрачыннасьць.

«Галоўная скарга, якую я чую ад маіх сяброў, зьнітаваных з незалежным кіно, — на немагчымасьць дачакацца адказу ад кампаніяў аўдыёзапісу,« — тлумачыць сваё рашэньне Moby. «Калі я кажу людзям пра сваю ідэю, яны шукаюць у ёй пастку. Але тут без ашуканстваў.»

На дадзены момант Moby прапануе 44 нявыдадзеныя кампазыцыі, 11 інструмэнтальных кампазыцыяў з «Hotel», шэсьць з «Play: B Sides» і тры з «18».

Напрыканцы месяца Moby плянуе дадаць яшчэ 20 песень.

­

SlaDa 13:46, 08/11/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0787 seconds.