«Няма чаго хаваць»: аголеныя палітыкі

Сярод жанчын-палітыкаў становіцца модным агаляцца. Польская Партыя кабетаў шакіравала грамадзкасьць перадвыбарчым постарам, на якім жанчыны прыкрываюцца толькі слоганам. «Мы шчырыя ды чульлівыя і целам, і душой»,- сьцьвярджаюць кабеты.

Новая палітычная партыя Польшчы «Partia Kobiet» шакіравала грамадзкасьць гэтай каталіцкай краіны. Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 21 кастрычніка сем актыўных сябраў арганізацыі зьняліся для перадвыбарчага постара. Усе жанчыны абсалютна голыя, а інтымныя месцы прыкрывае плякат з надпісам «Жаночая партыя. Польшча — кабета».

Постар таксама адпавядае перадвыбарчаму слогану партыі: «Усё для будучыні… і няма чаго хаваць».

Для постара зьнялася і лідарка партыі Мануэла Грэткоўска (на плякаце - ўнізе справа):

«Гэты постар разьбівае стэрэатыпы анахранічнага палітычнага сьвету, у якім правяць негаваркія мужчыны ў сваіх чорных строях з гальштукамі.»

 «Partia Kobiet» была заснавана толькі напачатку бягучага году і на сёньня налічвае 1500 сябраў. Сярод кабетаў, якія да яе далучыліся, шмат польскіх зорак.

«Мы прыгожыя, аголеныя, ганарлівыя. Мы шчырыя і чульлівыя, целам і душой. Гэта не парнаграфія, тут няма чаго разглядаць з пазыцыі сэксу. Нашыя твары разумныя, заклапочаныя. Усё, што нас цікавіць, гэта будучыня і месца жанчыны ў грамадзтве», — дадае Мануэла.

Па папярэдніх апытанках, на 16 верасьня партыя набрала тры адсоткі галасоў пры неабходных пяці. Але час да выбараў яшчэ ёсьць.

Магчыма, распранацца стане добрай палітычнай традыцыяй. Так, пасьля таго, як кандыдатка на бэльгійскі парлямэнцкі фатэль Таня Дэрво распранулася для сваіх агітацыйных плякатах і пры гэтым раздавала сацыяльныя гарантыі і клапацілася пра экалёгію, прэса абвясьціла такую шчырую PR-кампанію новай палітычнай культурай

Дык хто там лічыць, што палітыка — гэта мужчынская справа?

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5478 seconds.