Голая палітыка

Прэзыдэнт і заснавальнік Інстытута лідэрства Morton Blackwell сьцьвярджаў, што «палітычныя тэхналёгіі вызначаюць посьпех у палітыцы». Рыхтуючыся да парлямэнцкіх выбараў у Бэльгіі адна з кандыдатак Таня Дэрво (Tania Derveaux) добра засвоіла гэтую ісьціну і вырашыла праверыць яе на практыцы.

Каб атрымаць прызнаньне электарату, лідуючая кандыдатка на выбарах у Сэнат пайшла на даволі дзёрзкую PR-кампанію. З аднаго боку, яна вельмі шчырая, бо маладая жанчына зьнялася ў распранутым выглядзе для агітацыйных плякатаў. Зь іншага боку, спадарыня Дэрво без лішняга сораму адлюстраваная на плякатах у ролі анёла.

 За тыдзень да зьяўленьня плякатаў партыя-канкурэнт (VLD) паабяцала стварыць дадатковыя 200000 працоўных месцаў. У адказ партыя Тані (NEE – маладая і дзёрзкая бэльгійская партыя) распаўсюдзіла плякаты, на якіх распранутая прыгажуня абяцае ў два разы болей месцаў для працаўладкаваньня.

 

Агітацыйныя фота без доўгіх тэкстаў распавядаюць, што мэта Тані Дэрво навесьці парадак у палітыцы, памірыць усіх, хто сварыцца, прыняць меры па недапушчэньні экалягічнай катастрофы і г.д. Прэса называе такую «шчырую» PR-кампанію новай палітычнай культурай.

Гэта не адзіны прыклад нестандартнага падыходу эўрапейскіх палітыкаў для прамоцыі сваіх ідэяў. Так, у 2006-м годзе ў рэп-дуэлі схапіліся Міністар юстыцыі Нідэрляндаў Piet Hein Donner і мэр Маастрыхту Gerd Leers, якія, выкарыстоўваючы сьпевы ў стылі рэп, спрачаліся аб тым ці правільна дазваляць спажываньне лёгкіх наркотыкаў і пры гэтым караць іх вытворчасьць і продаж.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0759 seconds.