Journalisten International - стыпэндыі для маладых журналістаў
Праграма Journalisten International прапануе маладым журналістам з Арменіі, Беларусі, Малдовы, Расеі і Украіны трохмесяцовае навучаньне і працу ў калегіюме пры Freien Universität Berlin.
Два разы на год для гэтай праграмы адбіраюцца 10 стыпэндыятаў, якія атрымоўваць стыпэндыю ад DAAD. У праграму ўваходзяць 6 нямецкамоўных сэмінарных тыдняў у калегіюме журналістаў, шасьцітыднёвая практыка у рэдакцыі тэлебачаньня, радыё, інтэрнэт ці газэтнага выданьня ў Бэрліне. А таксама наведваньне рэгіянальных рэдакцый. Праграма дазваляе таксама шырокі абмен і знаёмства з журналістамі з ўсёй Эўропы.
Стыпэндыятамі праграмы могуць стаць прадстаўнікі вышэй названых краінаў, якія добра валодаюць нямецкай мовай, маюць вышэйшую адукацыю, не старэйшыя за 35 год і ўжо маюць досьвед у журналістыцы.
Акрамя гэтага асобам, якія бдуць адзначаныя за сваю дзейнасьць, будзе прадастаўлена магчымасьць адзін месяц павучыць нямецкую мову пры Goethe-Institut Berlin.
Тэрмін падачы дакумантаў 20 кастрычніка. Неабходна таксама пазначаць, які з тэрмінаў праграмы з 1 красавіка па 30 чэрвеня, ці з 1 верасьня па 30 лістапада вам падыходзіць. Сьпіс неабходных дакумантаў і больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці па адрасе http://jil.fu-berlin.de.
Дакуманты дасылаюцца да каардынатраў праграмы DAAD у Маскве, дзе будзе праходзіць конкурс.