Akute выйшлі на замену Вольскаму
Сьпіс забароненых музыкаў, які дзейнічае ў Беларусі ўжо амаль год, чарговы раз нагадаў пра сябе месяц таму, калі было абвешчана аб адмене канцэрту «Крамбамбулі» Лявона Вольскага ў буйнейшым канцэртным клюбе Менску Re:public. Пры ўзьнікненьні першых праблемаў з уладамі адміністрацыя клюбу хутка «прыдумала» новы канцэрт замест забароненага, і прапанавала публіцы замену ў выглядзе Дзімы Ску, Yellow Brick Road, «Петли Пристрастия» і Akute. Гурты пакорліва адыгралі «даўна заплянаваны канцэрт», хаця драматызм імпрэзы зашкальваў.
→На разагрэве ў легендарнага Deep Purple будзе граць малады менскі гурт
Легендарны рок-гурт Deep Purple другі раз у сваёй гісторыі прыяжджае з канцэртам у Менск. Здарыцца гэта знамянальная для культурнага жыцьця Менску падзея 27 сакавіка 2011 года. Яшчэ адной навіной ад арганізатараў стала інфармацыя аб тым, што разаграваць Deep Purple будзе малады менскі гурт Yellow Brick Road.
Yellow Brick Road зьнялі кліп-трыльлер
Гурт Yellow Brick Road прадставіў у Інтэрнэце відэакліп на песьню «30’s» з альбома «Honeymoon», канцэртная прэзэнтацыя якога адбудзецца 26 лістапада ў клюбе «Рэактар». Калектыў зь Менску грае «прагрэсіўны рок-н-рол», а ў англамоўных тэкстах яго песень разгортваюцца самыя неверагодныя гісторыі. Зрэшты, цяпер ня толькі ў песьнях. Гурт скончыў працу над сваім першым відэакліпам, які быў зьняты на песьню «30’s».
→26.11 — Беларускі гурт Yellow Brick Road ідзе на рэкорд
26 лістапада рок-гурт Yellow Brick Road прадставіць у Менску свой новы альбом «Honeymoon». Гэтым выступам калектыў завершыць свой трэці эўрапейскі тур, у рамках якога музыкі далі два дзесяткі канцэртаў у краінах Прыбалтыкі, Польшчы, Германіі і Чэхіі.
Yellow Brick Road выпусьцілі новы альбом «Honeymoon»
Роўна праз год пасьля выхаду дэбютнага альбома «12 Stories», менскі гурт Yellow Brick Road выпусьціў свой другі студыйны альбом пад назовам «Honeymoon». Дыск можна бясплатна спампаваць на афіцыйным сайце www.yellowbrickroad.ru.
Yellow Brick Road прэзэнтуюць сынгл і адпраўляюцца ў вялікі тур па гарадох Эўропы
Беларускі гурт Yellow Brick Road на працягу лютага плянуе даць болей 20 канцэртаў у Расеі, Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Нямеччыне і Чэхіі. Гурт зьявіўся ў 2009 годзе, а ў чэрвені стаў ляўрэатам міжнароднага фэсту Rock-Line.
→