3 траўня WZ-orkiestra прэзэнтуе новую праграму "Месяц і сонца": лепшыя японскія песні загучалі па-беларуску!
Ідэя японскага праекту ўзьнікла ў лідэра "WZ-orkiestra" Тодара пасьля знаёмства зь японкай Масакай, якая жыве ў Менску. "Нас некалі пазнаёміў Юры Цыбін, калі зьявілася ідэя — паглядзець на японскія песьні беларускімі вачыма", — кажа Вайцюшкевіч. Музыка кажа, што ўсе гэтыя творы ведае кожны японец, некаторыя былі напісаны яшчэ на пачатку 20 ст. "Да таго ж надта было цікава пабачыць, як па-японску пішацца WZ-orkiestra", — усьміхаецца Зьміцер. Пераклад на беларускую зрабіў вядомы паэт і бард Алесь Камоцкі. Вайюшкевіч кажа, што атрымалася нармальная японска-беларуская поп-складанка, якая паказвае ўсходнюю культуру не такой, як яе прызвычаіліся бачыць.
→02.05.2005
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
