3 траўня WZ-orkiestra прэзэнтуе новую праграму "Месяц і сонца": лепшыя японскія песні загучалі па-беларуску!

Ідэя японскага праекту ўзьнікла ў лідэра "WZ-orkiestra" Тодара пасьля знаёмства зь японкай Масакай, якая жыве ў Менску. "Нас некалі пазнаёміў Юры Цыбін, калі зьявілася ідэя — паглядзець на японскія песьні беларускімі вачыма", — кажа Вайцюшкевіч. Музыка кажа, што ўсе гэтыя творы ведае кожны японец, некаторыя былі напісаны яшчэ на пачатку 20 ст. "Да таго ж надта было цікава пабачыць, як па-японску пішацца WZ-orkiestra", — усьміхаецца Зьміцер. Пераклад на беларускую зрабіў вядомы паэт і бард Алесь Камоцкі. Вайюшкевіч кажа, што атрымалася нармальная японска-беларуская поп-складанка, якая паказвае ўсходнюю культуру не такой, як яе прызвычаіліся бачыць.­

Вайцюшкевіч працягвае супрацоўнічаць і зь лепшымі беларускімі паэтамі: пасьля Дранька-Майсюка, Камоцкага, Барадуліна, музыка наладзіў працу з Уладзімерам Някляевым (колішні старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў, пісаў песьні для "Сяброў", "Верасоў", Дарафеевай). Некалькі песень на яго вершы ён таксама зьбіраецца прэзэнтаваць на сваім бліжэйшым канцэрце 3 траўня ў Доме літаратара (пачатак у 19.00).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3703 seconds.