The Stampletons выпусцілі новы сінгл

Гурт The Stampletons прадставіў у інтэрнэце сінгл «Good Morning». Самі музыкі адносяць сваю новую працу да псіхадэлічнага попу, запісанага з аглядкай на лоў-фай. Як загалоўная кампазіцыя, так і бі-сайд стылістычна даволі далёка сышлі ад альбома «The Saddest Comedy», які выйшаў у траўні 2013 г.
→Беларускія The Stampletons — поп-музыка па ўсіх канонах пачатку 60-х

9 сьнежня выйшаў дэбютны альбом гурта The Stampletons. Прэзэнтацыя альбома адбылася ў клюбе «Рэактар». Не прайшло і тыдня з моманту выхаду трэцяга сынгла гурта «I Say Goodbye», як на суд публікі музыкі прадставілі свой дэбютны альбом. Існуючы 1,5 гады (першае выступленьне адбылося 31 траўня 2009), The Stampletons граюць бескампрамісны біт, што зьяўляецца вялікай рэдкасьцю ня толькі на постсавецкай сцэне, але і на Захадзе, дзе на тысячу гаражных, панк і трэш каманд прыходзіцца ў лепшым выпадку 1-2 каманды, якія вызнаюць першароднае біт-гучаньне.
