The Stampletons выпусцілі новы сінгл

Гурт The Stampletons прадставіў у інтэрнэце сінгл «Good Morning». Самі музыкі адносяць сваю новую працу да псіхадэлічнага попу, запісанага з аглядкай на лоў-фай. Як загалоўная кампазіцыя, так і бі-сайд стылістычна даволі далёка сышлі ад альбома «The Saddest Comedy», які выйшаў у траўні 2013 г.

— Для нас вельмі важна не стаяць на месцы: у кожным новым запісу мы спрабуем нешта новае, эксперыментуем. Гэты сінгл — першы плод калектыўнай творчасці гурта. Хоць над тэкстамі і многімі іншымі дэталямі па-ранейшаму працаваў я, касцяк гэтых песень нарадзіўся ў джэме. Астатнія ўдзельнікі, без сумненняў, уклалі больш, чым звычайна.

Я аддаю перавагу адносіць Good Morning да псіхадэлічнага попу. Што тычыцца крыніц натхнення, то ў першую чаргу гэта кампазітары эпохі барока і адносна сучасныя прадстаўнікі лоў-фай музыкі, — кажа гітарыст і вакаліст гурта Алекс. — Праца над сінглам вялася па ўжо традыцыйнай для нас схеме: запісам займаўся Павел Някрасаў на Studio 33 (Мінск), а звядзеннем і майстарынгам — Фрэн Эшкрофт на студыі Happy Beat (Беркенхед, Вялікабрытанія).

Сінгл Good Morning задумваўся як неальбомны, таму шанцаў на тое, што ён увойдзе ў наш наступны альбом, запіс якога мы ўжо пачынаем абдумваць, не шмат.

Спампаваць

12:07, 27/01/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.4522 seconds.