South Park зняў серыю пра Беларусь

Галоўная тэма новага эпізоду знакамітага мультсерыялу South Park — Беларусь, Хрыстос, а таксама ўжыванне забароненых прэпаратаў знакамітымі фігурамі. У серыі беларуская мова нагадвае кітайскую, а Хрыстос аказваецца не ў курсе, дзе знаходзіцца краіна, хаця пазней выходзіць на перамовы з беларускім урадам.
→«Сегодня они пришли за Кенни, завтра придут за тобой»: расейскія блогеры правялі акцыю ў падтрымку South Park

«Картмана в президенты!», «Не грози Южному парку, попивая сок у себя в кабинете!», «Они убили Кенни!!!», «Все, кто против, будут наказаны!», — і ўсё гэта на плякатах з разрываючымі душу мілымі выявамі Кені і іншых герояў культавага мультсэрыялу South Park. «Экстрэмісцкія» паводле заключэньня маскоўскай пракуратуры «Калядныя песенькі ад Містэра Какашкі» вывелі расейскіх блогераў на пікет у цэнтры Масквы.
→У Расеі хочуць забараніць South Park з-за «Калядных песенек ад містэра Какашкі»

Басманная пракуратура Масквы прызнала экстрэмісцкім зьмест сэрыі мультфільма South Park «Містэр Хэнкі, Калядная Какашка». Справа пачалася ўвесну 2008-га, калі расейскія «пяцідзесятнікі» запатрабавалі прызнаць South Park экстрэмісцкім і забараніць яго паказ ў Расеі, а таксама распачаць крымінальную справу супраць каналу, які трансьляваў мультфільм.
→