Басовішча са смакам імбіра
Тры пары зацікаўленых натхнёных вачэй сьвідравалі мне сьпіну, пакуль машынка жвава несла нас па знаёмым маршруце да памежнага пераходу. Гэтыя трое ехалі на фэст упершыню. Ім пашэнціла атрымаць візы. Начутыя гісторыяў, яны прагнулі выступаў беларускіх рок-гуртоў «без цэнзуры» ды былі гатовыя да падрыву здароўя півам з сыропам і кілбаскамі. 22-е «Басовішча» чакала кагосьці ў першы раз, кагосьці ў сёмы ў традыцыйным Гарадку на тэрыторыі сучаснай Польшчы ў 15 кілямэтрах ад беларускай мяжы.
→Наста Някрасава выступіць у шэрагах R.U.T.A. на «Басовішчы»
«Басовішча» стане месцам прэм'еры ўнікальнага праекта «R.U.T.A. на Усход». У першы дзень фэстывалю беларуская вакалістка Наста Някрасава папоўніць шэрагі гурта R.U.T.A., каб супольна выканаць некалькі архаічных беларускіх песень у аўтарскіх і каапэратыўных апрацоўках.
→