Наста Някрасава выступіць у шэрагах R.U.T.A. на «Басовішчы»

«Басовішча» стане месцам прэм'еры ўнікальнага праекта «R.U.T.A. на Усход». У першы дзень фэстывалю беларуская вакалістка Наста Някрасава папоўніць шэрагі гурта R.U.T.A., каб супольна выканаць некалькі архаічных беларускіх песень у аўтарскіх і каапэратыўных апрацоўках.


Наста Някрасава на прэзэнтацыі альбому гурта з :B:N:

«На Усход! R.U.T.A., (Рух Утопіі, Трансцэдэнцыі, Анархіі/ Рэакцыйная Унія Тэрарыстычна-Артыстычная) адпраўляецца на Усход, каб супольна з майстрамі традыцыйнай музыкі з-за Буга, змагарамі за свабоду і захаваньне айчынных традыцыяў, заснаваць бескампрамісную, па-над нацыянальную Унію і вярнуць да жыцьця забытыя, або мэтанакіравана нішчаныя ў часы СССР, архаічныя народныя песьні з Беларусі, Расеі, Украіны, заяўляючы супраціў адносна касты паноў і абвяшчаючы дагараньне фэадальнай няволі.

Чатыры стагодзьдзя пакут, беднасьці і эксплуатацыі, заклятыя ў пандэманічных кампазыцыях. Гукі простыя і шчырыя аж да крыві. Старадаўнія інструмэнты, народная паэзія і унівэрсальны пераказ. Заўсёды надзённыя. Згодна прынцыпу друідаў — "ісьціна супраць свету"», — такім чынам анансуюць арганізатары фэстывалю супольны выступ.

14:30, 20/07/2011 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0627 seconds.