Наста Някрасава зьбірае прыхільнікаў у малой залі к/з «Мінск»

Маладая беларуская фольк-сьпявачка, што цяпер вучыцца і жыве ў Польшчы, 3 лютага дасьць сольны канцэрт у малой залі к/з «Мінск».

Гурт FolkRoll утварыўся ў 2008 годзе як сумесны праект вакалісткі Насты Някрасавай ды кампазытара і гітарыста Паўла Рыжкова ўжо займеў нямала посьпеху, выступаючы на міжнародных фольк-фэстах. Сама Наста цяпер жыве ў Польшчы, дзе вучыцца ў Варшаўскім Інстытуце музыкалёгіі, аднак адлегласьць не перашкодзіла музыкам выпусьціць моцны альбом, натхнёны народнай музыкай. «Vir» выпушчаны ў Польшчы, а прэзэнтацыя для менскіх прыхільнікаў прайшла ў Беларусі ўвосень.

Наста таксама задзйнічаная ў R.U.T.A. — супольны праект польскіх музыкаў, якія аднавілі архаічныя народныя песьні на тэму бунду й нядолі зь Беларусі, Расеі, Украіны. Да слова, на гэтым тыдні гурт атрымаў перамогу ў прэстыжнай прэміі Paszporty Polityki.

Цяпер сьпявачка з калегамі FolkRoll зьбірае старых і новых прыхільнікаў у малой залі к/з «Мінск».

Кошт квіткоў 30.000 — 40.000 бел.рублёў. КЗ «Мінск»: вул. Кастрычніцкая, 5 (ст. мэтро Першамайская). Тэл. для даведак: +37529 254 49 09 (мтс), +37529 671 58 65 (вел).

14:00, 20/01/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.