Фотаздымкі з канцэрту Насты Някрасавай і гурта FolkRoll у Тэатры эстрады

Тыя, хто быў на гэтым канцэрце, узахлёб распавядаюць знаёмцам пра пачутае і ўбачанае: народныя сьпевы з клясычнай музыкай і нават джазам. Прыгажуня з магутным голасам Наста Някрасава ўпершыню выканала на менскай сцэне плён працы з гуртом FolkRoll, хоць гэтай прэзэнтацыі музычныя знаўцы чакалі ня першы год. Выпушчаны ў Польшчы альбом гурта пакуль не прадаецца ў Беларусі, аднак дасяжныя ў доступе аўдыё і відэа-запісы ўжо актыўна ходзяць па рукох прыхільнікаў этнамузыкі. Ня дзіва, што зь мінімумам рэклямы заля зусім не пуставала.

Юра Сідун 04/10/2011

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0368 seconds.