Завяршаецца прыём заявак на беларускі One Short Film Fest

One Short Film Fest заўтра завяршае прыём заявак на ўдзел у фэстывалі кароткамэтражных фільмаў. Тэрмін быў працягнуты да 10 студзеня 2012 году. Сёлета кінафэстываль будзе праходзіць у чатырох галоўных намінацыях: дакумэнтальнае кіно, гульнявое кіно, анімацыя, арт-хаўс. Сам кінафэстываль пройдзе 20–22 лютага 2012 у арткінатэатры Rubin Plaza.
→30.12.2011
2-3.12 — Фэст беларускіх кароткамэтражак маладых рэжысэраў

Быць ці ня быць беларускаму кіно? На такое пытаньне будзе шукаць адказ One Short Film Festival — беларускі фэстываль кароткамэтражных фільмаў маладых рэжысэраў. У межах кінафэсту 2–3 сьнежня ў Акадэміі мастацтваў плянуецца ня толькі паказ фільмаў, але й актыўны ўдзел рэжысэраў і запрошаных кінакрытыкаў і экспэртаў у сфэры film-studies.
→24.11.2010
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
