Завяршаецца прыём заявак на беларускі One Short Film Fest
One Short Film Fest заўтра завяршае прыём заявак на ўдзел у фэстывалі кароткамэтражных фільмаў. Тэрмін быў працягнуты да 10 студзеня 2012 году. Сёлета кінафэстываль будзе праходзіць у чатырох галоўных намінацыях: дакумэнтальнае кіно, гульнявое кіно, анімацыя, арт-хаўс. Сам кінафэстываль пройдзе 20–22 лютага 2012 у арткінатэатры Rubin Plaza.
Удзельнікам кінафэстывалю можа стаць кожны! Каб прыняць удзел у кінафэстывалі кароткамэтражных беларускіх фільмаў One Short Film Fest, неабходна:
Запоўніць заяўку. Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня 2012 года.
Даслаць конкурсную працу арганізатарам кінафэстывалю. Працы дасылайце на дысках на
Удзельнікі конкурсу не павінны быць старэйшыя за 35 гадоў.
Патрабаваньні да работ:
- Фармат малюнка: wmv, avi, mpeg, mov, dvd.
- Малюнак і гук павінны быць выразнымі.
- Да ўдзелу ў фэстывалі прымаюцца працы, хранамэтраж якіх ня больш за 20 хвілін.
- Працы павінны быць не старэйшыя за 3 гадоў.
- Да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца працы з абразьлівай тэматыкай.
Заяўку дасылайце на электронны скрыню: orgfilm@gmail.com.
One Short Film Fest — кінафэст фільмаў маладых рэжысёраў. У рамках фэсту плянуецца ня толькі паказ фільмаў, але таксама актыўны ўдзел рэжысёраў і запрошаных кінакрытыкаў і экспэртаў у вобласьці