2-3.12 — Фэст беларускіх кароткамэтражак маладых рэжысэраў
Быць ці ня быць беларускаму кіно? На такое пытаньне будзе шукаць адказ One Short Film Festival — беларускі фэстываль кароткамэтражных фільмаў маладых рэжысэраў. У межах кінафэсту 2–3 сьнежня ў Акадэміі мастацтваў плянуецца ня толькі паказ фільмаў, але й актыўны ўдзел рэжысэраў і запрошаных кінакрытыкаў і экспэртаў у сфэры film-studies.
Паднімаючы самыя старажытныя пытаньні з попелу цывілізацыі, мы ўзгадваем сакрамэнтальны гамлетаўскі выраз, які, на самой справе, упершыню быў агучаны старажытнагрэцкім мысьляром Пармэнідам. Потым яго паўтарыў герой аднаго ўсім вядомага фільма, ролю якога сыграў цяперашні губэрнатар Каліфорніі.
«Быць ці ня быць — вось у чым пытаньне».
Менавіта на гэтае пытаньне маюць намер адказаць арганізатары One Short Film Fest, які стартуе 2-3 сьнежня на малой сцэне Акадэміі Мастацтваў. Быць ці ня быць беларускаму кіно.
Фэстываль абяцае быць захапляльным, займальным і вельмі цікавым. 2–3 сьнежня, малая заля Акадэміі мастацтваў на