Тацяна Хома сустрэлася з прадстаўнікамі менскага офісу АБСЭ
Сёньня выключаная студэнтка Тацяна Хома сустрэлася з прадстаўнікамі менскага офісу АБСЭ. Супрацоўнікі офісу атрымалі зварот эўрапейскіх структураў АБСЭ адсачыць сытуацыю з выключэньнем студэнткі з БДЭУ з-за трохдзённага самавольнага выезду ў Францыю. Як паведаміла studenty.by Тацяна Хома, прадстаўнікі АБСЭ будуць разглядаць магчымасьць сустрэчы з рэктарам БДЭУ У.М. Шымавым.
Сытуацыю з выключэньнем Тацяны Хома адсочвае АБСЭ
Выключананая з БДЭУ студэнтка 4-га курса Тацяна Хома працягвае змагацца за сваё права навучацца ва ўнівэрсытэце. Сёньня Тацяна мае сустрэчу з прадстаўніцтвам АБСЭ у Менску, дзе будзе абмеркаваная сытуацыя зь ейным адлічэньнем з-за "факту самавольнага і беспадстаўнага выезду ў Францыю і знаходжаньня яе ў гэтай краіне ад 11 да 14 лістапада 2005 году ў пэрыяд вучэбных заняткаў".
