Тацяна Хома сустрэлася з прадстаўнікамі менскага офісу АБСЭ

Сёньня выключаная студэнтка Тацяна Хома сустрэлася з прадстаўнікамі менскага офісу АБСЭ. Супрацоўнікі офісу атрымалі зварот эўрапейскіх структураў АБСЭ адсачыць сытуацыю з выключэньнем студэнткі з БДЭУ з-за трохдзённага самавольнага выезду ў Францыю. Як паведаміла studenty.by Тацяна Хома, прадстаўнікі АБСЭ будуць разглядаць магчымасьць сустрэчы з рэктарам БДЭУ У.М. Шымавым.

На адрэсу рэктарата прыйшло вельмі шмат лістоў пратэсту ад міжнародных і эўрапейскіх арганізацыяў. Пакуль ніякай рэакцыі з боку рэктарата на іх ня было. Як паведамляе Радыё Свабода, прарэктар эканамічнага ўнівэрсытэту па вучэбнай працы Сяргей Шаўрук сказаў:

Рэакцыя будзе ў самы бліжэйшы час. Я думаю, што і заўтра. Вось усё, што я магу вам сказаць”.

У рэктараце таксама зьдзіўленыя дзеяньнямі ў абарону Тацяны Хомы з боку міжнародных арганізацыяў. 

Адвакат Тацяны Павал Сапелка падрыхтаваў скаргу ў Міністэрства адукацыі. Заўтра Тацяна Хома зьвернецца зь ёю ў міністэрства.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3417 seconds.