Аўстрыйскія студэнты сустрэнуць рэктара БДЭУ Шымава акцыяй пратэсту

Аўстрыйская студэнцкая арганізацыя OeH плянуе правесьці акцыю пратэсту супраць прыезду рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Ўладзімера Шымава ў Вену.

«Заўтра мы плянуем правесьці акцыю пратэсту супраць запрашэньня ў Аўстрыю рэктара, які вядомы адлічэньнямі студэнтаў па выразна палітычных прычынах. А таксама мы хочам прыцягнуць увагу да парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі наагул. І мы былі вельмі расчараваныя, што такі чалавек быў наагул запрошаны на канфэрэнцыю ў Вене», — распавяла (глядзіце відэа ніжэй) Generation.by Ліза Шындлер, намесьніца старшыні фэдэральнага студэнцкага прадстаўніцтва OeH.

А вось так паставілася да прыезду свайго былога рэктара на прадстаўнічую канфэрэнцыю сама Тацяна Хома

«Натуральна, я была непрыемна зьдзіўленая, што яго запрасілі на гэтую канфэрэнцыю, бо ў свой час Аўстрыя даволі нэгатыўна выказвалася адносна яго дзеяньняў. Гэта рабілі і рэктар венскага ўнівэрсытэта, і прэса, студэнцкія арганізацыі. На дадзены момант я маю інфармацыю, што мясцовы студэнцкі зьвяз плянуе зрабіць акцыю, каб прыцягнуць увагу да праблемы адлічэньня студэнтаў на Беларусі, а таксама фактаў супрацоўніцтва паміж аўстрыйскімі кампаніямі і беларускім урадам».

­
vojur 20:37, 27/03/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0835 seconds.