Сытуацыю з выключэньнем Тацяны Хома адсочвае АБСЭ

Таня Хома каля БДЭУВыключананая з БДЭУ студэнтка 4-га курса Тацяна Хома працягвае змагацца за сваё права навучацца ва ўнівэрсытэце. Сёньня Тацяна мае сустрэчу з прадстаўніцтвам АБСЭ у Менску, дзе будзе абмеркаваная сытуацыя зь ейным адлічэньнем з-за "факту самавольнага і беспадстаўнага выезду ў Францыю і знаходжаньня яе ў гэтай краіне ад 11 да 14 лістапада 2005 году ў пэрыяд вучэбных заняткаў".

11 лістапада у Францыі Тацяна была абраная ў Праўленьне буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі "ESIB - Нацыянальныя студэнцкія аб'яднаньні Эўропы". На думку Тацяны, менавіта гэта і стала падставай да вялікай увагі да яе з боку ўнівэрсытэта. Ня гледзячы на выдатную пасьпяховасьць і адстунасьць папярэджаньняў студэнтка 24 лістапада была раптоўна выключная з унівэрсытэта і выселеная зь інтэрнату за некалькі гадзінаў.

 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.