Тэатар на стале: у Менск прыяжджаў мультымэдыйны тэатар Karbido

Чарга на ўваходзе ў Палац прафсаюзаў з шыльдай «Karbido. The Table» расла на вачох. Заяўленыя «клянаваныя шумы і шолахі альбо партытура для чатырох гаспод і стол», бачна, зацікавілі многіх. Ніякіх дэкарацыяў: сцэна, стол, чатыры героі і безьліч гукаў. Мы там былі.
→21.04.2008
Увесь сьвет на адным стале: гастролі мультымэдыйнага тэатру Karbido

Упершыню ў Беларусі мультымэдыйны тэатар Karbido (Польшча) з аўдыёспэктаклем «Stolik» — псыхалягічным і культурным расповедам чатырох асобаў за адным сталом. Стол незвычайны. Гэта складаны музычны інструмэнт, які можа сьпяваць, як скрыпка альбо шаптаць, як вецер. Любы дотык да стала стварае гук, з дапамогаю якога гледачы вандруюць па чатырох частках сьвету.
→09.04.2008
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
