У Менску праходзіць першы форум студэнтаў-архітэктараў

«Ракурсы цэнтра» — пад такім назовам да канца тыдня ў Менску праходзіць форум студэнтаў-архітэктараў. На шэраг лекцыяў форуму ўваход вольны.
→МЗС Беларусі: «візавы мяч» на баку ЭЗ

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі заявіў на Менскім форуме, што Беларусь чакае ад ЭЗ пачатку перамоваў аб візавым супрацоўніцтве, але першы крок мусіць зрабіць Эўрапейскі Зьвяз.
→Каштоўнасьці па-эўрапейску пад беларускім соўсам

У канфэрэнц-залі менскага гатэлю «Эўропа» некалькі соцень маладых людзей — студэнты і магістранты беларускіх ВНУ, нямецкія актывісты, якія з розным посьпехам працуюць ва Ўсходняй Эўропе. Падзея, дзеля якой яны тут сабраліся, завецца «адкрытая дыскусія «Эўрапейскія каштоўнасьці: чаму яны прывабныя для Беларусі?». Моладзь слухае прамовы беларускіх і нямецкіх экспэртаў, якія імкнуцца акрэсьліць тыя эўрапейскія каштоўнасьці і вызначыцца зь іх месцам у сьвядомасьці беларусаў. Усьмешлівы малады эканаміст Аляксандр Чубрык аглядае прысутную моладзь: «Думаеце, беларусаў так моцна цікавяць эўрапейскія каштоўнасьці? Іх перш за ўсё, як і любых нармальных людзей, цікавяць пытаньні дабрабыту».
→