Пірацкі Цэнтр запрашае на прагляд фільма
Фільмы, музыка, кнігі, навуковыя перадачы, дакументалістыка здабываецца шматлікімі карыстальнікамі менавіта ў нетрах торэнт-трэкераў. Але лабісты капірайту абвяшчаюць гэту тэхналогію камунікацый па-за законам. Стужка «Пірацкая бухта: адышоўшы ад клавіятуры» пазнаёміць гледачоў з судовым працэсам над заснавальнікамі найбуйнешага торэнт-трэкера thepiratebay.se.
→Vkontakte зачыняе рэгістрацыю і пазбаўляецца ад пірацкага кантэнту
Цяпер зарэгістравацца ў найбольш папулярнай у Беларусі сацыяльнай сетцы можна будзе толькі па запрашэньню ад вузкага колу асобаў. Уладальнікі сеткі тлумачаць зачыненьне магчымасьці рэгістрацыі турботамі аб бясьпецы карыстальнікаў, а таксама жаданьнем прымусіць іх прывязваць свае мабільныя нумары да профіляў. Таксама стала вядома аб выдаленьні з Vkontakte адмысловай службай болей чым мільёну пірацкіх відэа.
→