Сёньня ў кнігарні «логвінаЎ» стартуе месяц нямецкай літаратуры
Цэлы месяц у цэнтры Менску ў кнігарні «логвінаЎ» будзе стаяць вялікая паліца зь нямецкімі, аўстрыйскімі і швэйцарскімі кніжкамі. Набыткі нямецкай і нямецкамоўнай літаратуры: сучасныя і клясычныя, перакладзеныя і ў арыгінале — падыходзь і набывай, ці проста чытай. Акрамя гэтага ў кнігарні можна будзе азнаёміцца зь нямецкімі газэтамі і мастацкімі альбомамі нямецкіх ілюстратараў.
→Месяц польскай літаратуры ў кнігарні «логвінаЎ»

Цэлы месяц? Цэлы месяц! Цэлы красавік у цэнтры Менску ў кнігарні «логвінаЎ» будзе стаяць вялікая паліца з польскімі кніжкамі. Набыткі польскай літаратуры: сучасныя і клясычныя, перакладзеныя і ў арыгінале — падыходзь і набывай, ці проста чытай. Акрамя гэтага ў кнігарні можна будзе азнаёміцца з польскімі газэтамі і мастацкімі альбомамі польскіх мастакоў, а таксама атрымаць у падарунак кнігі беларускіх аўтараў па-польску.
→