Беларускія дыплёмы прызналі Кыргыстан і Таджыкістан
![Беларускія дыплёмы прызналі Кыргыстан і Таджыкістан](mediashare/jy/j5na0x0y62hy2yazl55ptkuwhv39w7-tmb.png)
Беларускія дыплёмы аб сярэдняй, сярэдняй спэцыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама вучоныя ступені кандыдата і доктара навук цяпер прызнаюцца ў Расеі, Казахстане, Кыргызстане і Таджыкістане. Гэта дазволіць ўладкоўвацца на працу паводле нацыянальных дыплёмаў усім грамадзянам краін Эўразэс у Беларусі.
→У гурце Muse цяпер будуць граць дактары навук
![У гурце Muse цяпер будуць граць дактары навук](mediashare/x8/cr6lbpoe0p1vuhh7v0m3chjeyyjznr-tmb.png)
Ніводзін з удзельнікаў гурта Muse дагэтуль ня меў вышэйшай адукацыі, аднак усе тры музыкі цяпер атрымалі ступені дактароў навук. Да шматлікіх музычных узнагародаў рок-гурта дадаліся ганаровыя ступені дактароў мастацтваў прэстыжнага брытанскага Ўнівэрсытэта Плімута.
→Эстонія вырашыла прыраўняць савецкія дыплёмы да ступені магістра
Урад Эстоніі прыняў рашэньне прыраўняць дыплёмы спэцыяліста вышэйшай кваліфікацыі, выдадзеныя ў сыстэме адукацыі СССР да 20 жніўня 1991 года (дата выхаду Эстоніі з складу СССР) да ступені магістра.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)