Эстонія вырашыла прыраўняць савецкія дыплёмы да ступені магістра

Урад Эстоніі прыняў рашэньне прыраўняць дыплёмы спэцыяліста вышэйшай кваліфікацыі, выдадзеныя ў сыстэме адукацыі СССР да 20 жніўня 1991 года (дата выхаду Эстоніі з складу СССР) да ступені магістра.

У той жа час, як заявіла міністар адукацыі і навукі Эстоніі Майліс Рэпс, "чалавек, які правучыўся у савецкім ВНУ пяць-шэсьць год, усё ж не можа пазначаць у дакумэнтах перад сваім прозьвішчам званьне магістра, аб чым мараць многія, хаця яго дыплём па кваліфікацыі і прыроўнены да ступені магістра".

Гэта розьніца, па словах магістра, існуе таму, што ўлады не зьбіраюцца "выдаваць ступені задняй датай".

Рэпс падкрэсьліла, што, у такім рашэньні, улады кіраваліся перадусім інтарэсамі працадаўцаў, якія вымушаны правяраць кожны дыплём на адпаведнасьць існым у Эстоніі кваліфікацыям. "Зараз такая патрэба адпадае", -- патлумачыла міністр.

Baj 10:03, 06/06/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.