Гісторыю могуць прыбраць з ЦТ

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч заявіў, што незадаволены вынікамі школьнікаў на ЦТ і падтрымаў ідэю сенатара Рубінава аб адмове ад некаторых цэнтралізаваных тэстаў.
→«Давайце ня пойдзем туды, каб не кампрамэтаваць маладых. Пакінем студэнтаў, няхай яны паспрабуюць па-свойму»

Ва ўтульнай праскай кавярні гучна, у глыб залі прабягаюць людзі, зь якімі Шымон радасна вітаецца і абяцае хутка далучыцца. «У нас сёньня сустрэча студэнцкіх лідэраў 20 год пасьля», — тлумачыць нам Шымон Панэк. У 1989 годзе ён, тады студэнт біялягічнага факультэту Карлава ўнівэрсытэта, разам з аднадумцамі арганізоўваў студэнцкую дэманстрацыю да 17 лістапада, а таксама быў сустаршынём Цэнтральнага каардынацыйнага камітэту бастуючых студэнтаў. Якія былі настроі ў праскіх ВНУ ў 1989-м годзе, ці былі студэнты ў той час больш палітызаваныя, чым сёньня, што прымусіла іх выйсьці на вуліцы – распавядае адзін зь лідэраў студэнцкага руху Чэхаславакіі канца 80-х.
Чатыры абітурыенты з 28 тысячаў удзельнікаў тэстаў ведаюць гісторыю Беларусі на 100 балаў
Па выніках тэставаньняў у межах уступнай кампаніі 2008 году чатыры абітурыенты здалі гісторыю Беларусі на вышэйшую адзнаку — 100 балаў. Усяго тэсты па гісторыі Беларусі праходзілі 28 479 абітурыентаў, 77% зь якіх здавалі выпрабаваньне па-беларуску.
→