На байдарках па Нёмане 2009: вялікая вада, бабровыя плаціны і прыродныя загадкі

Гэтай вандроўкі я чакала роўна год — акурат зь мінулагодняга заплыву па Нёману. Выправіліся мы сёлета тым жа маршрутам і кампаніяй, што і год таму. Ужо без хваляваньняў, а з сьвяточным прадчуваньнем пабачыць «месцы былой славы». Мы проста яшчэ ня ведалі, што Нёман нас таксама чакае і прыдумляе нам новыя экстрэмальныя выпрабаваньні: вада паднялася на два мэтры (!), рыба літаральна выскоквае на ледзь бачныя берагі, балоты непраходныя, бабровыя плаціны непераадольныя. Экстрым, некранутая прыгажосьць, крытычныя сытуацыі і пошукі рашэньняў, адказнасьць і камандная праца — Нёман той яшчэ настаўнік. Але й мы ня лыкам шытыя.
→60 кілямэтраў на байдарках па Нёмане: цішэй вады, ніжэй травы

Калі сябар прапанаваў выправіцца ў шматдзённую вандроўку на байдарках па Нёмане, я пагадзілася без ваганьняў, уявіўшы экстрым, смажанае сала на вогнішчы, песьні пад гітару, загарэлую ад летняга сонца скуру і ўласны выраз твару, зь якім я буду распавядаць сябрам, што прайшла 60 кілямэтраў на байдарцы па Нёмане. Было адно але: я ішла ўпершыню.
Калі вы таксама аматар прыгодаў, чулі пра байдаркі, але не хадзілі — чытайце, як гэта і да чаго рыхтавацца. Да таго ж сам Нёман — гэта само па сабе незабыўна.
→