Той самы «дылетант» завітаў на гістфак БДУ
Незвычайная сустрэча з Юрыем Жыгамонтам прайшла на гістарычным факультэце БДУ. Жадаючых трапіць на размову было так шмат, што замест аўдыторыі давялося акупаваць цэлую актавую залю. Кіроўца вежавых кранаў, а менавіта такую спэцыяльнасьць мае вядомы тэлевядучы паводле першай адукацыі, распавёў студэнтам пра тэлебачаньне і тэатар, мову і грошы, тыповага беларуса ды сям’ю, а таксама, чаму яго не сустрэнеш у сацыяльных сетках.
→29.03.2011
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
