У Менску пройдзе гульня па гарадзкім арыентаваньні з экалягічным ухілам

25 верасьня, у нядзелю, пройдзе ўжо трэці Энэргетычны квэст. Форма гульні — гарадзкое арыентаваньне, а галоўнае адрозьненьне ад вядомых аналягаў — «Схватка» і «Отрыв» — у тым, што ўсе заданьні так ці інакш закранаюць тэму энэргетыкі, энэргазьберажэньня і энэргаэфэктыўнасьці. Праз гульню, сьцьвярджаюць арганізатары, удзельнікі адкрыюць зусім іншы Менск і даведаюцца яго маленькія таямніцы.
→14.09.2011
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
