У Менску пройдзе гульня па гарадзкім арыентаваньні з экалягічным ухілам

25 верасьня, у нядзелю, пройдзе ўжо трэці Энэргетычны квэст. Форма гульні — гарадзкое арыентаваньне, а галоўнае адрозьненьне ад вядомых аналягаў — «Схватка» і «Отрыв» — у тым, што ўсе заданьні так ці інакш закранаюць тэму энэргетыкі, энэргазьберажэньня і энэргаэфэктыўнасьці. Праз гульню, сьцьвярджаюць арганізатары, удзельнікі адкрыюць зусім іншы Менск і даведаюцца яго маленькія таямніцы.

Гульня, ініцыяваная некамэрцыйным недзяржаўным Цэнтрам экалягічных рашэньняў, ладзіцца ў горадзе ўжо ў трэці раз. Першая прайшла ў траўні і была прымеркаваная да акцыі «Гадзіна Зямлі». Другая адбылася ў ліпені.

На гэты раз арганізатары плянуюць цэлую кампанію. Правёўшы летам эка-фэст «Браты Грын», «зялёныя» хочуць зладзіць нешта падобнае, аднак на новым узроўні, наступным летам. А цяпер «рыхтуюць сані». Перад заплянаваным фэстам пройдуць акцыі, гульні, як і гэты Энэргетычны квэст.

Узяць удзел у гульні можа кожны. Рэгістрацыя на Энэргетычны квэст ужо пачалася і працягнецца да 20 верасьня, аўторак. Падзея мае суполку ў vkontakte. Таксама можна кантактаваць з арганізатарамі праз тэл. +375 29 355 00 24, + 375 29 372 9618. Сама гульня пройдзе 25 верасьня прыблізна з 12.00 да 17.00.

На практыцы сэнс гульні наступны: каманды па 3-6 чалавек атрымліваюць зашыфраванае апісаньне пэўнага пункту ў горадзе. Шукаюць яго і знаходзяць там сакрэтны код альбо агентаў з кодам. І так некалькі пунктаў на маршрут. Хто першы пройдзе ўсё — той і перамог!

11:00, 14/09/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2738 seconds.