У Нацыяналцы адчынілася фотавыстава «Амэрыка вачыма беларусаў»
Імклівы ліфт Нацыянальнай бібліятэкі з выглядам на вечаровы Менск з хуткасьцю самалёту нёс калі не за акіян дык у віртуальную Амэрыку дакладна — на 22-м паверсе, якраз у галерэі аглядальнай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі 23 чэрвеня адчынілася фотавыстава «Амэрыка вачыма беларусаў». Такім чынам падведзены вынік абвешчанага ў пачатку году конкурсу Амбасады ЗША «My America» сярод здымкаў беларускіх фотааматараў і прафэсійных фатографаў.
→24.06.2010
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
