Музычная прабежка з нагоды глябальнага пацяпленьня
Міні-фэстываль «Глябальнае пацяпленьне» ўжо ў другі раз прайшоў у Менску — 18 чэрвеня ў клюбе «Рэактар». Ініцыятарка фэсту Стася з гурта «По глазам» літаральна бегала ўвесь вечар з залі-у-грымёрку-на-сцэну, прадстаўляючы сваіх сяброў — удзельнікаў фэстывалю, апрануўшы для зручнасьці не глямурную канцэртную сукенку ў паетках, а зручныя спартовыя нагавіцы ды майку. Гурты The Pure, Rahis, Rockkeepers, «По Глазам» і Litesound — у фотарэпартажы Generation.by.
→Стася з гурта «По глазам» пра кар’еру ў Маскве, беларускі шоўбіз і Эўрабачаньне

У яе своеасаблівая манера размаўляць і добрае пачуцьцё гумару, а яе стыль вопраткі падзяляе людзей на тых, хто ўспрымае экспэрымэнты і тых, хто лічыць дзяўчыну безгустоўнай і нясьціплай. Увага да Стасі Зылікавай і гурта «По глазам» найперш зьвязана з удзелам праекта ў фінале адборачнага туру да Эўрабачаньня. Але яшчэ некалькі год таму гурт з пасьпяховай кар’ерай у Маскве гучаў на радыёстанцыях з песьняй «Принцесса на горошине» і ўдзельнічаў у буйных расейскіх фэстах. Што за праект, чаму вярнуліся ў Менск і якое стаўленьне да жыцьця?
→