Палякі і прыбалты будуць езьдзіць на Нарач бязь візаў?

Магчыма ў грамадзян суседніх краін Шэнгенскага пагадненьня ўсё ж зьявіцца магчымасьць трапіць у Беларусь па спрошчаным візавым рэжыме. Але наведаць яны змогуць не любы горад , а даволі канкрэтны Нарачанскі запаведнік. Адзіная праблема пакуль — як упэўніцца, што турысты паедуць менавіта ў Нарачанскі парк, а ня ў Менск?
→Кінуць усё — і на Нарач!
Напярэдадні цёплых дзянькоў вандроўнікі Панда з Наташай хваляцца, як яны пасьпелі адчыніць падарожны сэзон на мінулых выходных — сарваліся з канапы менскай кватэркі, плюхнуліся ў аўто, кемліва захапіўшы з сабою звыклыя для іх ровары, і рванулі ў бок Нарачы. Прайшоў ужо тыдзень з вандроўкі, а яны ўсё натхнёна даймаюць расповедамі пра падарожжа, сьняць убачаных коней, жабак, птушак ды мрояць гукі веснавога лесу. Дык глядзім разам — Нарач у фота і відэа.
→