Палякі і прыбалты будуць езьдзіць на Нарач бязь візаў?

Магчыма ў грамадзян суседніх краін Шэнгенскага пагадненьня ўсё ж зьявіцца магчымасьць трапіць у Беларусь па спрошчаным візавым рэжыме. Але наведаць яны змогуць не любы горад , а даволі канкрэтны Нарачанскі запаведнік. Адзіная праблема пакуль — як упэўніцца, што турысты паедуць менавіта ў Нарачанскі парк, а ня ў Менск?


Болей здымкаў з Нарачы - у фотаблогу

У бліжэйшыя месяцы ўрад будзе думаць над тым, як можна бязбольна для нацыянальнай бясьпекі спрасьціць візавы рэжым з Польшчай і краінамі Балтыі, каб іх грамадзяне змаглі наведваць Нарачанскі край па спрошчанай схеме. Санаторыі на Нарачы цяпер вельмі папулярныя сярод нашых усходніх суседзяў. У час ахутаўшых Маскву смогам лясных пажараў расейскія турысты нават адмаўляліся зьяжджаць зь беларускай Нарачы.

Як паведамляе БелТА, галоўнае пытаньне, якое трэба будзе вырашыць, якім чынам пераканацца ў тым, што замежныя турысты, што змогуць скарыстацца правам спрошчанага атрыманьня віз, прысьвецяць сваё падарожжа менавіта Нарачанскім краю, а не паедуць, да прыкладу, у Менск.

Варта адзначыць, што ўсе папярэднія спробы спрасьціць візавы рэжым з нашымі шэнгенскімі суседзямі натыкаліся на нежаданьне Беларусі адкрываць межы. Адзінае пагадненьне, якое было падпісана пасьля шматгадовых перамоваў — гэта дамова з Латвіяй пра спрошчаны парадак узаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый. Дзякуючы яму жыхары памежных раёнаў атрымалі магчымасьць наведваць памежныя тэрыторыі краіны-суседкі на падставе дазволу коштам 20 эўра. Падобнае пагадненьне падрыхтаваная і зь Літвой, але калі беларускі бок згадзіцца яго падпісаць, пакуль невядома.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3875 seconds.