Кінуць усё — і на Нарач!

Напярэдадні цёплых дзянькоў вандроўнікі Панда з Наташай хваляцца, як яны пасьпелі адчыніць падарожны сэзон на мінулых выходных — сарваліся з канапы менскай кватэркі, плюхнуліся ў аўто, кемліва захапіўшы з сабою звыклыя для іх ровары, і рванулі ў бок Нарачы. Прайшоў ужо тыдзень з вандроўкі, а яны ўсё натхнёна даймаюць расповедамі пра падарожжа, сьняць убачаных коней, жабак, птушак ды мрояць гукі веснавога лесу. Дык глядзім разам — Нарач у фота і відэа.

Думка пра Нарач, як заўжды, прыйшла да нас нечакана. Вось мы яшчэ ляжым на канапе, а вось — праз гадзіну — мы ўжо едзем!


Выбраліся позна вечарам, спадзеючыся пераначаваць у лесе.

Назаўтра заехалі на Вілейскае вадасховішча, паглядзелі на рыбакоў, потым завіталі ў Макрыцы на канюшню, пазнаёміліся зь людзьмі, коньмі ды сабакам Бармалеем, якога гаспадары ўратавалi з Гурскага.

Былі таксама на Нарачанскай паўвысьпе, у вёсцы Наносы (вяскоўцы скрозь катаюцца на квадрацыклах — відаць, калгас заможны), упалявалі некалькіх жабак.

Пакупаліся ў возеры, хоць вада і была каламутная ад сасновага пылку. Завіталі на нямецкія могілкі і паглядзелі на ДЗОТ за вёскай.

Сустрэлі ранак, седзячы пад сасною на беразе. Карацей, паездка выйшла дужа ўдалая для такiх кароткiх збораў!

Натхніцца аўтападарожжам, гукамі лесу ды нарачанскімі краявідамі — у відэа. За добрае музычнае суправаджэньне дзякуй гурту CherryVata!

Болей здымкаў з вандроўкі і большым памерам — у фотаблогу

Panda 12:00, 27/05/2010 | Маршруты |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0612 seconds.