Ідэолагі зацікавіліся арыфметыкай дыктатуры
Фільм іранскага рэжысёра «2+2», які пакажуць у Менску ў межах Манхэтэнскага фестывалю кіно, зацікавіў ідэалагічных супрацоўнікаў. Яны запатрабавалі ў арганізатараў фэсту фільм для экспертызы.
→На кінафэсце ў Менску пакажуць кіно пра арыфметыку дыктатуры (+відэа)
Феномен супраціву дыктатуры адлюстраваны ў алегарычнай манеры ў фільме Two & Two іранскага рэжысёра, пакажуць у Менску ў межах Манхэтэнскага фэсту караткаметражнага кіно.
→Буйнейшы фэст кароткамэтражнага кіно ці як прывезьці міжнародны фэст у Беларусь
Ад сёньня і на працягу болей чым тыдня ў Беларусі пройдзе самы буйны ў сьвеце конкурс кароткамэтражных фільмаў – Манхэттэнскі фэстываль. 14 гадоў таму першую праграму фэстывалю паглядзела невялікая група кінааматараў на экране, нацягнутым наўпрост на кузаў грузавіка. Сёньня работы фіналістаў фэстывалю ўбачаць больш 150 000 гледачоў у 48 краінах.
У Беларусь Манхэттэнскі фэстываль прывезла 3 гады таму дырэктарка кінатэатру «Аўтакіно» Ала Куркуль. Пра тое, як ёй прыйшла ў галаву гэтая ідэя і як праходзіла ўвасабленьне ідэі ў жыцьцё, Ала распавяла Generation.by.
→