На кінафэсце ў Менску пакажуць кіно пра арыфметыку дыктатуры (+відэа)

арыфметыка дыктатуры

Феномен супраціву дыктатуры адлюстраваны ў алегарычнай манеры ў фільме Two & Two іранскага рэжысёра, пакажуць у Менску ў межах Манхэтэнскага фэсту караткаметражнага кіно.

З 28 верасня па 7 кастрычніка па ўсім свеце пройдзе буйнейшы фестываль кароткага метра Manhattan Short Film Festival. 100 тысяч гледачоў у 300 гарадах будуць абіраць лепшы караткаметражны фільм. Беларусы ўжо чацверты год з’яўляюцца часткай гэтай супольнасці. З таго часу, як у Мінск Манхэтэнскі фестываль прывезла дырэктарка кінатэатру «Аўтакіно» Ала Куркуль. 

Сярод 10 фільмаў, што ўдзельнічаюць у фестывалі прысутнічае васьміхвілінны брытанскі фільм Бабака Анвары «Два плюс два», які распавядае пра феномен супраціву аўтарытарнаму рэжыму. Фільм ужо быў намінаваны на прэмію Bafta Film Awards як лепшы караткаметражны фільм. Рэжысёр фільму, іранец Анвары даследуе жаданне людзей кідаць выклік уладам дэспатычных краін:

«Я перакананы, такое жаданне прысутнічае ў глыбіні душы кожнага з нас. Мяне заўжды цікавіў феномен супраціву. Да якой пары людзі будуць сядзець і згаджацца з тым, што ім дыктуюць? Пры стварэнні фільма я меў на мэце паказаць безсэнсоўнасць дыктатуры ў алегарычнай манеры. Людзі нараджаюцца свабоднымі, і мы будзем імкнуцца да справядлівасці па ўсім свеце столькі, колькі будзем існаваць».


Арыфметыка дыктатуры ў 7 хвілінах кіно Two & Two


Праграма XV Manhattan Short Film Festival 2012: 

1. Танцпляцоўка д'ябла / The Devil’s Ballroom 

Генрык М Далсбракен / Нарвегія / 15’30”

Гісторыя пра самотнага даследчыка Арктыкі, які натхніўся экспедыцыяй Руаля Амундсэна, што першым дайшоў да паўнёвага полюса ў 1911 годзе, але на шляху патрапіў з камандай у зону з глыбокімі шчылінамі, якой пас ля далі назоў «Танцпляцоўка д'ябла».  

2. Цікаўны збег абставінаў / A Curious Conjunction of Coincidences

Ёст Рэймерс / Нідерланды / 8’34”

Абсурдная вандроўка у часе, дзе галоўныя героі фільма жывуць у розных стагодзях, аднак іхнія лёсы перакрыжуюцца ў сённяшнім дні.

3. Куды цячэ мора / Where Does the Sea Flow

Віталь Салтыкоў / Расея / 14’00”

Драма пра маці з грэблівымі пачуццямі да сваёй дачкі. Яна яе любіць і баіцца адначасова, бо тая ёй нагадвае пра жахлівую трагедыю...

4. Два плюс два / Two & Two

Бабак Анвары / Вялікабрытанія / 8’25”

На ўроку матэматыкі вучні даведваюцца, што два плюс два - пяць. Сцвярджаць іншае - злачынства. Фільм распавядае пра супраціў дыктатуры.

5. Квактанне / Cluck

Майкл Лавэл / Ірландыя / 18’57”

У дзіцячы дом паступае новы дзіцёнак, які не згодзен з парадкам, што ўсталяваўся там, і пагражае яго парушыць.

6. За люстэркамі / Behind the Mirrors

Хуліо О. Рамас / Перу / 12’00”

Студэнцкі фільм пра супрацоўніка таннага гатэля, які вырашае заняцца нелегальным бізнесам .

7. Старанна распрацаваная смерць Робэрта Эба/ The Elaborate End of Robert Ebb

Клеман Бола, Франсуа-Ксав’е Гобі, Мац’е Ландур / Вялікабрытанія, Францыя / 12’50”

 Хлопец, дзяўчына, крымінал…

8. Супермэн, Чалавек-павук ці Бэтмэн / Superman, Spiderman or Batman

Тодар Джыорджыа / Румынія / 11’00”

Маленькі хлопчык, натхнёны героямі вядомых коміксаў, вырашае выратаваць сваю маці.

9. Калекцыйная картка / '92 Skybox Alonzo Mourning Rookie Card

Тод Склар / ЗША / 12’00”

Бацька братоў Джыма і Дэйва памірае і яны пачынаюць вырашаць свае спрэчкі радыкальнымі метадамі.

10. Голас за кадрам / Voice Over

Марцін Расэтэ / Іспанія / 9’50”

Голас за кадрам суправаджае нас скрозь тры розныя сітуацыі, але ці выжывеш ты?

Працягласць паказу ўсіх фільмаў: 125 хвілін.

Паказ фільмаў будзе адбывацца ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў

  • 29-30 верасня ў 17.00,
  • 2 кастрычніка ў 19.00,
  • 6-7 кастрычніка ў 17.00. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0673 seconds.